Як святкавалі Вялікдзень у Беларусі?

2026-04-12 10:03:00
"«Белорусы и рынок»"

Па-беларуску свята уваскрасення Хрыста называется Вялікдзень, бо для вернікаў гэта «вялікі дзень». Пра традыцыі святкавання гэтага дня распавядае папулярызатарка беларускай культуры Марыі Грыц у інтэрв’ю CityDog.

У паганскай традыцыі Вялікдзень уваходзіць у шэраг вясновых свят, калі людзі адзначалі заканчэнне зімы. Бо ў тыя часы перажыць зіму было сур’ёзным выклікам – надыход вясны лічылі вялікай радасцю. Таму ў гэтым свяце шмат салярных знакаў.

Як распісвалі яйкі?

  • Яйка-пісанка. Яйка распісваюць адмысловай палачкай, на якую наносіцца воск. Пасля яйка вымочваюць у фарбе – атрымліваецца сапраўды магічны ўзор. Дарэчы, у розных рэгіёнах Беларусі яйкі-пісанкі маюць адметнасці. Напрыклад, на поўначы больш графічны роспіс, на поўдні – кветкавыя і раслінныя матывы. А на Гарадзеншчыне ўвогуле ёсць уласны матыў – чорнае яйка, колер якога дасягаецца дзякуючы ржавым цвікам.
  • Выдзьмутае яйка. У першую чаргу такое яйка служыла дэкаратыўным элементам на свята. З яйка выдзімаліся бялок і жаўток, заставалася толькі шкарлупіна, якую таксама распісвалі або ўпрыгожвалі велікоднымі саламянымі павукамі.
  • Яйка для варажбы. Такое яйка не вараць (каб яно захоўвала жыццё), а распісваюць з адмысловымі думкамі або нават прагаворваючы пэўную замову. І тут прасочваецца вельмі цікавае нітаванне паганства з хрысціянствам, бо гэта яйка ставілі за ікону – нібыта ў такім выпадку замова працавала яшчэ лепей.
  • Яйка-драпанка. Для такога ўзору трэба ўзяць карычневае яйка і на яго шкарлупіне іголачкай выдраць узор. Гэты метад можна параўнаць з ювелірнай працай – у Беларусі ёсць майстрыхі, якія дзякуючы гэтай тэхніцы ствараюць сапраўдныя творы мастацтва. З такімі яйкамі не пагуляеш, іх трэба захоўваць у музеі.
  • Яйкі-кропанкі. На яечка кроплямі наносіцца воск, а пасля – фарба. Атрымліваецца рабое яйка, якое вельмі любяць дзеткі.

А навошта людзі б’юцца яйкамі?

Біткі – гэта адна з галоўных гульняў на Вялікдзень. Гэта таксама традыцыя, бо раней людзі былі не такімі заможнымі і выйграць яйка лічылася сапраўдным дасягненнем. Цяпер жа яйкі можна знайсці ў кожнай краме, але спартыўны інтарэс застаўся

Што пеклі?

Згодна з беларускай традыцыяй, ужыванне слова «бабка» больш дакладнае, а вось «куліч» лічыцца русізмам. Нават не ва ўсёй Расіі выкарыстоўваецца слова «куліч». Напрыклад, на паўднёварасійскіх тэрыторыях кажуць «паска», як і ва Украіне.

У беларускіх гаворках поўначы і паўночнага захаду велікодны пірог могуць назваць «бабка», «баба», «булка». А ежу, якую прыносяць у царкву ці касцёл, называюць «паска». 

Следите за развитием событий в нашем Телеграм-канале
Читайте нас в:

Подписывайтесь на нас в соцсетях

Cамые свежие новости всегда с вами!